3 сакавіка 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбылася ІV-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.
Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак навучэнцаў горада Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы канферэнцыі адабралі 73 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя праводзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў.
У краязнаўчай секцыі работу “Што падабаецца, тое не забываецца”, прысвечаную Захару Якаўлевічу Біралу, публічна абараняў навучэнец 65Э групы Малашук Даніла. Ён узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені!!!