Вучэбныя заняткі па беларускай мове з выкарыстаннем элементаў музейнай педагогікі
Вучэбныя заняткі па беларускай мове з выкарыстаннем элементаў музейнай педагогікі
7 красавіка 2026 года ў межах плана мерапрыемстваў дэкады цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў, а таксама ў межах плана XV педагагічнага марафона “Развіваем таленты – ствараем будучыню” выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла вучэбныя заняткі па беларускай мове з выкарыстаннем элементаў музейнай педагогікі на тэму “Навучальнае сачыненне-разважанне. Мар’іна – пасёлак міру і стварэння”, якія прыўрочыла 150-годдзю з дня заснавання ўстановы адукацыі. Навучэнцам 72Э групы для напісання якаснага сачынення было прапанавана выкарыстаць матэрыял пра з’яўленне ўстановы адукацыі, пра гісторыю пасёлка Мар’іна, пра знакамітых выпускнікоў, атрыманы падчас наведвання народнага музея гісторыі каледжа. Акрамя таго, для стварэння цікавых работ навучэнцы актыўна выкарыстоўвалі матэрыял, размешчаны на сайце народнага музея https://museum.mgatk.by/ і ў акаўнце народнага музея ў сетцы Instagram. Асабліва цікава было працаваць над заключнай часткай, калі навучэнцы разважалі пра сваю ролю ў гісторыі каледжа.

