Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Вынікі абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу

Вынікі абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу

З мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці ў снежні 2020 года – лютым 2021 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкаў дысцыплін выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

На конкурс было прадстаўлена звыш 350 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

На падставе рашэння журы, сувенірныя работы “Ружа” і “Калючы прыгажун”, выкананыя педагогам дадатковай адукацыі Абакунчык Марынай Уладзіміраўнай атрымалі 3 месца ў намінацыі “Вырабы з саломы”.

Віншуем Марыну Уладзіміраўну з перамогай!