Выстава ілюстрацый Уладзіміра Сытчанкі да аповесці “У тумане”
Выстава ілюстрацый Уладзіміра Сытчанкі да аповесці “У тумане”
Навучэнцы 1МР групы пабывалі на адкрыцці выставы ілюстрацый Уладзіміра Сытчанкі да аповесці “У тумане”, якая пачала працаваць у мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Дырэктар музея Аляксандр Прановіч пазнаёміў навучэнцаў са зместам аповесці Васіля Быкава “У тумане”, паведаміў пра аўтара ілюстрацый — мастака Уладзіміра Сытчанку. Навучэнцы пазнаёміліся з ілюстрацыямі, выкананымі вуглём па паперы. Закончылася мерапрыемства інтэрактыўнай віктарынай, падчас якой навучэнцы суадносілі ілюстрацыі з сюжэтнымі сцэнамі з аповесці.

