Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Як сустрэнеш Новы год…

Як сустрэнеш Новы год…

На працягу снежня навучэнцы, якія наведваюць гурток пры кабінеце беларускай мовы і літаратуры, рыхтаваліся да сустрэчы Новага года. Разам з загадчыкам кабінета Свірыдавай А.В. упрыгожвалі аўдыторыю, майстравалі елку і іншыя атрыбуты свята. А 28 снежня паўдзельнічалі ў цікавым мерапрыемстве “Як сустрэнеш Новы год…”. Прысутныя пазнаёміліся  з традыцыямі святкавання Новага года на Беларусі, а таксама даведаліся малавядомыя факты пра тое, як адзначалі гэтае свята некаторыя беларускія пісьменнікі. Так, напрыклад, Якуб Колас еў ламанцы і растрэсваў на стол сена, рабіў ён гэта з Максімам Лужаніным, бо іх сем’і часта сустракалі Новы год разам. У навагоднюю ноч 1942 года Андрэй Макаёнак ішоў у наступленне ( спойлер — вайсковая аперацыя скончылася ўдала ). А 1944 год Васіль Быкаў  сустрэў пад сціртай у заснежаным полі. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у кароткіх віктарынах “Так” ці “Не” і “Хто?”, зарабілі салодкія падарункі. Усе прысутныя атрымалі прадказанні на наступаючы год.

P.S. Свірыдава А.В. і навучэнцы першага курса віншуюць з надыходзячым Новым годам і жадаюць, каб зімовыя святы апынуліся светлымі, каб спраўдзіліся самыя цудоўныя надзеі. І хай кнігі беларускіх класікаў стануць найлепшымі сябрамі і дарадцамі!!!