7 снежня 2021 года навучэнцы групы 2МР з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Там пазнаёміліся з экспазіцыяй “Людзі і прырода краю. Якуб Колас і Пухавіччына”. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. паведаміў навучэнцам пра цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа. Падрабязна расказаў, што звязвала Народнага паэта Беларусі з нашымі мясцінамі.