Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

З любоўю да мовы

З любоўю да мовы

У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. І сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая: родная, цудоўная, пяшчотная, мілая, мілагучная, светлая, цікавая, багатая, гучная, звонкая, спеўная, магутная, бессмяротная, блізкая, жывая, матчына, прыгожая  БЕЛАРУСКАЯ мова.

У каледжы прайшлі мерапрыемствы, прыўрочныя да Дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаюць 21 лютага. Загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла цікавыя  выхаваўчыя гадзіны для навучэнцаў першага і чацвёртага курсаў. Былі нагаданы звесткі пра з’яўленне свята, праведзены віктарыны і гульні, мэта якіх – абуджэнне павагі да роднага слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў, выхаванне павагі да ўсяго роднага, беларускага. Найбольш актыўнымі сталі навучэнцы груп 69А, 1МР, 66А. Навучэнцы групы 121М арганізавалі конкурс  выразнага чытання вершаў пра родную. Цікавасць навучэнцаў 63Э, 115М выклікалі інтэрактыўныя праекты, размешчаныя на інтэрнет-парталах movananova.by, zviazda.by, adukar.by.

Усе ўдзельнікі згадзіліся са словамі Анатоля Грачанікава:

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.