Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

З любоўю да радзімы

З любоўю да радзімы

Ва ўстанове адукацыі “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” адбылася цікавая, насычаная на станоўчыя эмоцыі, незвычайная, пазнавальная, творчая сустрэча.

Навучэнцы і выкладчыкі каледжа, вучні і настаўнікі гарадскіх школ сустракалі беларускага пісьменніка, краязнаўца, літаратуразнаўца, Старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна, лаўрэата самых разнастайных прэмій, дырэктара выдавецкага дома “Звязда” і галоўнага рэдактара аднайменнай газеты Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча.

Алесь Мікалаевіч – наш зямляк, ураджэнец вёскі Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Таму творчая сустрэча была прысвечана літаратурным адрасам нашага раёна. Пісьменнік узгадаў шмат цікавых гісторый, звязаных з развіццём літаратурнага працэсу на Пухавіччыне, назваў імёны нашых знакамітых землякоў-літаратараў. Навучэнцы ўбачылі кнігі Алеся Карлюкевіча, прысвечаныя роднаму краю. У кожным радку кожнай з іх – вялікая любоў да малой радзімы, глыбокая павага да людзей, што праславілі наш край.

Сустрэча атрымалася цёплай і душэўнай. Алесь Мікалаевіч шчыра адказваў на пытанні аўдыторыі. Цікава было ўсё: і які любімы прадмет быў у школе, і якія адзнакі пераважалі ў дзённіку, і якія грамадскія абавязкі выконваў у школе і іншых установах адукацыі, дзе давялося вучыцца пісьменніку, і пра  першыя публікацыі, і пра тое, як аднесліся бацькі да выбару прафесіі сына. Навучэнцы цікаваліся і асаблівасцямі пісьменніцкай дзейнасці, атрымалі адказы на пытанні пра плюсы і мінусы прафесіі, пра тое, як з’явіўся герой дзіцячых кніг Шубуршун, адкуль бярэцца натхненне. Хаця, здаецца, што адказ на апошняе пытанне можна знайсці ў кожнай кнізе Алеся Мікалаевіча – сілы на такую плённую працу Алесю Мікалаевічу дала малая радзіма.

Аповеды пісьменніка выклікалі добрыя эмоцыі і аставілі незабыўныя ўражанні. Пра сустрэчу яшчэ доўга будуць нагадваць фотаздымкі з Алесем Мікалаевічам, яго аўтографы. Кнігі нашага вядомага земляка можна лічыць яркім прыкладам таго, як трэба любіць Беларусь.