21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Ва ўсім свеце іх існуе больш за сем тысяч, але, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днем роднай мовы. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.Беларусь не стала выключэннем, таму што беларуская мова – вялікі народны скарб.