21 лютага 2024 года ў каледжы адзначылі Дзень роднай мовы. Свята прайшло, як заўсёды, цікава, яскрава, захапляльна, і самае галоўнае – пазнавальна!
Для навучэнцаў і выкладчыкаў былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы: інтэрактыўныя гульні “Знаёмыя выразы ў нейрасетцы” і “Мой чароўны беларускі край”; складанне інтэрактыўных воблакаў слоў пра родную мову і з любімымі беларускімі словамі; беларускамоўныя заняткі па біялогіі; пазнавальныя анлайн-віктарыны. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы груп першага курса. Але ўсе, хто займаўся ў корпусе “Агранамія”, мелі магчымасць на перапынках паўдзельнічаць у музычным чэленджы “Салодкі перапынак”.
Усе прапанаваныя мерапрыемствы і заняткі былі накіраваны на тое, каб навучэнцы не сумняваліся, што беларуская мова з’яўляецца душой беларускага народа, нашым галоўным нацыяльным скарбам!