Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

30-годдзе мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея

30-годдзе мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея

20 снежня 2022 года кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В. і навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Старонкі гісторыі”, былі запрошаны на “Ціхае свята” – так назвалі мастакі мерапрыемства з нагоды 30-годдзя мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Там адбылася незабыўная сустрэча з беларускімі і кітайскімі мастакамі.  Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі, Галіна Цыдзік і Чжан Юінін падзяліся з гасцямі сакрэтамі сваёй творчасці, пагаварылі пра неабмежаваныя магчымасці мастацтва і пра яго ўплыў на светапогляд людзей. Гаворка атрымалася вельмі захапляльнай. Навучэнцы задавалі гасцям самыя розныя пытанні – і на ўсе атрымалі шчырыя адказы. А на некаторыя пытанні знайшлі адказы ў карцінах мастакоў, якія зараз экспаніруюцца ў мастацкай галерэі. Асаблівае ўражанне ў маладых людзей выклікаў мастак Чжан Юінін. Ён каля дваццаці гадоў жыве ў Беларусі, піша карціны і пра нашу краіну, і пра сваю радзіму. З захапленнем Чжан расказаў пра сваё жыццё ў Беларусі, падзяліўся тым, што яго найбольш моцна ўразіла ў нашай краіне, вывучыў з намі некалькі беларускіх слоў і перадаў прывітанне навучэнцам каледжа на кітайскай мове.