Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Як сустрэнеш Новы год…

Як сустрэнеш Новы год…

На працягу снежня навучэнцы, якія наведваюць гурток “Беларусачка”, які працуе пры кабінеце беларускай мовы і літаратуры, рыхтаваліся да сустрэчы Новага года. Разам з загадчыкам кабінета Свірыдавай А.В. упрыгожвалі аўдыторыю, майстравалі розныя атрыбуты свята. Напрыклад, елка сёлета мае імя – Беларусачка-патрыётка. А самым нечаканым атрыбутам стаў папулярны зараз адвент-каляндар.

19 снежня – у дзень святога Мікалая — жадаючыя паўдзельнічалі ў цікавым мерапрыемстве “Як сустрэнеш Новы год…”. Прысутныя пазнаёміліся  з традыцыямі святкавання Новага года на Беларусі; даведаліся, што агульнага ў Святога Мікалая і Дзеда Мароза, хто такі Зюзя і чым ён адрозніваецца ад Дзеда Мароза; праслухалі тэматычныя песні на словы беларускіх паэтаў – напэўна, самая вядомая з іх “Завіруха” – напісана на словы Генадзя Бураўкіна.

Было цікава паслухаць і пра тое, як адзначалі Новы год некаторыя беларускія пісьменнікі. Так, напрыклад, Якуб Колас еў ламанцы і растрэсваў на стол сена, рабіў ён гэта з Максімам Лужаніным, бо іх сем’і часта сустракалі Новы год разам. У навагоднюю ноч 1942 года Андрэй Макаёнак ішоў у наступленне. А 1944 год Васіль Быкаў  сустрэў пад сціртай у заснежаным полі.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у кароткіх віктарынах “Так” ці “Не” і “Хто?”, зарабілі салодкія падарункі. Усе прысутныя атрымалі прадказанні на наступаючы год, пажаданні, якія падрыхтавалі выкладчыкі, — усё гэта было схавана ў адвент-календары.

P.S. Свірыдава А.В. і навучэнцы першага курса віншуюць з надыходзячым Новым годам і жадаюць, каб зімовыя святы апынуліся светлымі, каб спраўдзіліся самыя цудоўныя надзеі. І хай кнігі беларускіх класікаў стануць найлепшымі сябрамі і дарадцамі!!!