2 сакавіка 2023 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшло літаратурнае свята, прысвечанае 105-годдзю з Дня нараджэння Алеся Бачылы. Алесь Мікалаевіч Бачыла – беларускі паэт, драматург, перакладчык. Ён нарадзіўся ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна.
Сюжэтнасць яго вершаў, напеўнасць радкоў далі магчымасць многія творы пакласці на музыку. Напэўна, самы знакаміты з іх — песня “Радзіма мая дарагая”, у якой выразна і пранікнёна выказаны пачуцці да роднай зямлі і сфармуляваны шчырыя пажаданні:
Навокал жыццё расцвітае – І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма… |
Радзіма мая дарагая,Ты ў шчасці жаданым жыві!.. …Радзіма мая дарагая, Красуйся і ў шчасці жыві! |
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй паэта-земляка, прачыталі яго вершы, праслухалі і праспявалі песні на словы Алеся Бачылы.