Кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Алена Свірыдава прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі «Сын вялікага паэта. Да 100-годдзя Міхася Міцкевіча», якая адбылася 22 верасня 2026 года ў Доме культуры горада Мар’іна Горка.
Госцем мерапрыемства Алена Валянцінаўна стала не выпадкова: члены сям’і Якуба Коласа добра памятаюць сустрэчы, якія пры жыцці Міхася Канстанцінавіча штогод ладзіліся ў каледжы, — тую пяшчотную сямейную атмасферу, якую стваралі госці з навучэнцамі і выкладчыкамі. Таму і запрасілі, каб падараваць у фонд народнага музея і асабістую бібліятэку новую кнігу пра таленавітага сына вялікага паэта — Міхася Міцкевіча.