Лістападаўскія мерапрыемствы, якія праходзяць у межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!», адрозніваюцца асаблівай святочнасцю. Першая пятніца месяца была музычнай – навучэнцы спявалі песню на словы Алеся Бадака “Добрыя людзі”. Выкананне можна праслухаць на старонцы народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі ў Instagramm.
Другая пятніца месяца была мастацкай – навучэнцы малявалі беларускіх жанчын і апісвалі іх лепшыя якасці.