Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Агонь, якім саграюцца сэрцы…

9 чэрвеня адбылася сустрэча беларускіх паэтаў Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа.

Людміла Рублеўская — паэтэса, празаік і журналістка, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы празаічны твор».

Віктар Анатольевіч Шніп — паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ў намінацыі «Мастацкая літаратура».

Творцы з’яўляюцца не толькі калегамі, але і мужам і жонкай.

Госці расказалі ўдзельнікам мерапрыемства пра свой жыццёвы і творчы шлях. Віктар Анатольевіч пачаў выступленне з  разважання пра ролю кнігі ў жыцці кожнага чалавека і ў сучасным свеце ўвогуле. «Кніга – гэта люстэрка, дзе кожны бачыць сябе галоўным героем, кніга – гэта паветра, якім дыхае душа, кніга – гэта агонь, якім саграецца сэрца, кніга – гэта неба, у якім жыве натхненне…», – прачытаў свой верш «Кніга» Віктар Анатольевіч Шніп. Далей паэт расказаў пра свой цікавы, напоўнены дзіцячымі прыгодамі, шлях у літаратуру. Пісаць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, у 17 гадоў ужо друкаваўся, супрацоўнічаў з рознымі часопісамі і газетамі. Зараз Віктар Анатольевіч – аўтар амаль трох дзясяткаў кніг паэзіі і прозы, лаўрэат шматлікіх прэмій.

Прыемна было даведацца, што ў дзяцінстве Людміла Іванаўна часта бывала на Пухавіччыне, бо адсюль паходзіць род яе маці. Паэтка чытала свае вершы, распявядала пра цікавыя гістарычныя факты, бо падарожжы ў часе і экскурсы ў гісторыю прысутнічаюць амаль што ва ўсіх творах пісьменніцы, як паэтычных, так і празаічных. Пры чым, заўсёды адчуваюцца адносіны аўтара да сваіх герояў, вобразнасць і арыгінальнасць пісьма, класічная беларуская мова. Асабліва захапляльным атрымаўся аповед Людмілы Іванаўны пра свайго любімага героя – Пранціша Вырвіча.

На доўгую і добрую памяць застануцца ў навучэнцаў кнігі Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай, фотаздымкі з творчым сямейным дуэтам. Усім жадаючым госці аставілі аўтографы. Сустрэча атрымалася вельмі шчырай і цёплай. Госці пры дапамозе сваёй творчасці змаглі запаліць той агонь, якім саграюцца сэрцы.