Александр
Положение о совете отделения
Положение о старостате учреждения образования
Выставка к 200-летию со дня рождения Николая Алексеевича Некрасова
Выстава да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча
130-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня 2021 года, калі ўся краіна адзначае 130-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча, навучэнцы групы 122М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. У галерэі створана новая экспазіцыя, прысвечаная беларускаму паэту. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. паведаміў навучэнцам пра цікавыя факты з кароткай, але яскравай, біяграфіі Максіма Багдановіча. Нечаканым падалося тое, што вывучэннем творчай спадчыны Максіма Багдановіча займаўся наш зямляк – паэт Алесь Бачыла. У лекцыйным суправаджэнні прагучала шмат з таго, што даведаўся Алесь Бачыла. На этапе рэфлексіі прагучалі песні на словы Максіма Багдановіча ў выкананні беларускіх калектываў. Прыемна, што музыку на вершы вядомага паэта напісаў таксама наш зямляк – кампазітар Ігар Лучанок.



