Наталья Кишко
Студенческие отряды
Летняя пора позволяет молодежи провести время с пользой и реализовать свое право на труд. Один из самых надежных и верных способов найти подработку – обратиться в Белорусский республиканский союз молодежи. Студенческие отряды в Пуховичском районе будут работать по следующим направлениям: сельскохозяйственное, экологическое, производственное, строительное.
Учащиеся учреждения образования «Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета» аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка» 2 июня 2023 года начали заполнять регистрационные карточки о трудоустройстве.
Практика работы в студенческом отряде летом дает возможность приобрести практический трудовой опыт, установить контакты, развивает общественную активность.
Цікавае ў штодзённым
Цікавае ў штодзённым
1 чэрвеня 2023 года навучэнцы групы 124М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прагуляліся па гістарычных месцах Мінска. Вяртаючыся з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, які знаходзіцца па вуліцы Максіма Багдановіча, на чыгуначны вакзал, яны ўбачылі шмат цікавых аб’ектаў. Даведаліся нешта новае пра кожны з іх. Напрыклад, што будынак гарадской ратушы быў зненсены ў 1857 годзе, а ў пачатку 2000-х гадоў узноўлена па малюнкам і дакументам, знойдзеных у архівах. Цікавасць выклікаў будынак па вуліцы Валадарскага, які раней называўся Пішчалаўскі замак, а навучэнцам знаёмы як месца, у якім адбывалі пакаранне Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас. Навучэнцы былі здзіўлены, даведаўшыся што будынак рускага драматычнага тэатра некалі быў пабудаваны для сінагогі і яму больш за 100 гадоў. За сваю працяглую гісторыю ён выкарыстоўваўся як працоўны клуб, дом культуры, кінатэатр. Прагулка была кароткай, але запамінальнай і карыснай. Навучэнцы не раз праходзілі па гэтых месцах, але падчас сумеснага падарожжа даведаліся новае пра звыклае, а гэта дасць магчымасць інакш глядзець на рэчы, якія знаходзяцца побач з імі.
Конференция Пуховичского районного отделения Белорусской партии «Белая Русь»
31.05.2023 председатель РОО «Белая Русь» нашего колледжа Сарачинская О.И., совместно с активистом организации Шайтановым П.С., приняли участие в учредительной Конференции Пуховичского районного отделения Белорусской партии «Белая Русь».
На Конференции был избран Совет, контрольно-ревизионная комиссия, председатель Совета, заместитель председателя, делегаты на областную Конференцию.
Председателем Совета была избрана директор краеведческого музея Татьяна Владимировна Присяжнюк.
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
1 чэрвеня 2023 года навучэнцы 124М групы з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Яны пазнаёміліся з асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў другой палове ХХ стагоддзя. Экскурсія атрымалася цікавай. Супрацоўнікі музея наладзілі інтэрактыўныя праграмы, у якіх з задавальненнем прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыца. Веды пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, набытыя ў такой незвычайнай форме, надоўга застануцца ў памяці.
Маленькая вандроўка з вялікім значэннем
Маленькая вандроўка з вялікім значэннем
30 мая 2023 года навучэнцы групы 3МР з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ажыццявілі невялікую вандроўку па гістарычных месцах сталіцы нашай краіны. З вялікім задавальненнем яны прайшлі па завулках Траецкага прадмесця. З сумам успомнілі трагічныя падзеі і вынікі Афганскай вайны на Востраве слёз, дзе адшукалі імя нашага земляка, які загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, — Мікалая Чэпіка, якому прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Прагуляліся па праспекце Незалежнасці, убачылі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у якім набывалі адукацыю выкладчыкі нашага каледжа. Уражанне аставілі прыгожыя будынкі, якія маюць непаўторныя гісторыі, — Рускі драматычны тэатр, Чырвоны касцёл, Гарадская ратуша. Падчас прагулкі і выкладчык, і навучэнцы падзяліліся тымі ведамі, якія маюць пра гэтыя цікавыя гістарычныя аб’екты.







































