Наталья Кишко
Прямые телефонные линии по вопросам трудоустройства молодежи в свободное от учебы время и в период летних каникул

6 и 13 мая 2026 года с 9.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00 можно обратиться по телефону: 8 (017) 500 41 63.
Единый урок, посвященный Дню Победы
Единый урок, посвященный Дню Победы
Вниманию руководителей! 7 мая 2026 года в учреждениях образования, реализующих образовательные программы профессионально-технического и среднего специального образования, необходимо провести единый урок, посвященный Дню Победы.
Примерную матрицу единого урока, посвященного Дню Победы можно скачать здесь.
Майскія святы
Майскія святы
Святы, якія прыпадаюць на пачатак мая, адзначылі ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!».
8 мая, напярэдадні Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Год беларускай жанчыны гаварылі пра «сваю родную жанчыну» Алену Мазанік, імя якой вядома не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за межамі нашай краіны, бо яна — Герой Савецкага Саюза.
Ураджэнка Пухавіцкага раёна, у ноч на 22 верасня 1943 год разам са сваімі паплечніцамі Надзеяй Траян і Марыяй Осіпавай ажыццявіла ўнікальную аперацыю па ліквідацыі гауляйтэра Вільгельма фон Кубэ.
29 кастрычніка 1943 года Алене Мазанік было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з ваеннай біяграфіяй Алены Мазанік, прагледзелі відэаматэрыял, напісалі ліст у мінулае, дзе падзялілася сваімі думкамі пра вайну і Перамогу са знакамітай ураджэнкай Пухавіцкага раёна.
У гэты ж дзень, 8 мая, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» гаварылі пра «свае родныя» дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: узгадалі гісторыю іх з’яўлення, імёны стваральнікаў, вызначылі важнасць наяўнасці дзяржаўных сімвалаў для краіны, праверылі веды, адказваючы на пытанні тэматычнай віктарыны.
А 15 мая, у Міжнародны дзень сям’і ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» гаварылі пра сямейныя каштоўнасці беларусаў, у аснове якіх — каханне, дапамога, павага, адказнасць, спагада, мір, праца.












