Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Обзор событий

З любоўю да мовы

Дзень роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаюць 21 лютага, — традыцыйнае свята ў нашым каледжы. Яго арганізатарам штогод выступае загадчык кабінетам беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В.

Як правіла, найбольш актыўнымі ў святкаванні гэтага цудоўнага дня з’яўляюцца выкладчыкі агульнаадукацыйных дысцыплін, але ў гэтым годзе да іх з задавальненнем далучыліся калегі з іншых цыклавых камісій. Былі запланаваны і праведзены не толькі пазнавальныя, але і захапляльныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел болей за 200 навучэнцаў розных курсаў і 18 выкладчыкаў.

У фае галоўнага корпуса, у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, на трэцім паверсе корпуса “Агранамія”  наведвальнікі аб’яднанняў па цікавасцях “Старонкі гісторыі” і “Мінуўшчына” аформілі тэматычныя стэнды  і выставы.

Інфармацыйныя гадзіны “Сучасны стан беларускай мовы”,  “Цікавыя факты пра беларускую мову”, “З вытокаў роднай мовы”, “Скарбы роднай мовы”, “Дзень мовы” правялі куратары вучэбных груп Бараноўская В.В., Канаш А.Д., Худзіцкі А.А., Кушняроў В.А., Сарачынская В.І., Кішко Н.А., Аседач А.А., выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В.

Беларускамоўныя хвіліны духоўнасці на занятках правялі выкладчыкі Арэшчанка А.В., Дзедучэнка Л.Р., Сурма Т.В.,  Хлебавец Т.Г. Матывацыя пазнавальнай дзейнасці праз выкарыстанне беларускамоўных сеціва-рэсурсаў на занятках па англійскай мове адбылася дзякуючы выкладчыку Казак Д.М.

На перапынках былі праведзены акцыі пад агульным дэвізам “З любоўю да мовы”:  “Лічбы, лікі і лічэнне” (Канаш А.Д.), “Раслінны свет краіны” (Кушняроў В.А.), “Характарыстыка чалавека” (Свірыдава А.В.), “Талент і напеў роднай зямлі”. Цікавасць выклікалі інтэрактыўныя праекты, дзе для выканання заданняў трэба было выкарыстоўваць звесткі з інтэрнет-крыніц: movananova.by, zviazda.by, adukar.by.

Усе: арганізатары, удзельнікі і наведвальнікі мерапрыемстваў — атрымалі задавальненне ад пануючай прыгажосці роднага слова. Паўтараць вядомае і даведвацца новае пра беларускую мову разам атрымалася на “выдатна”!

Посещение воинской части

15.02.2020 учащиеся нашего колледжа были приглашены в в/ч 89417 на концерт, посвященный боевым действиям в Афганистане в 1979-1989 годах. Ребята познакомились с песнями, рожденными на той войне. Особое впечатление вызвало профессиональное исполнение, усиленное кадрами документальной съемки и фотографиями тех дней, и присутствие ветеранов боевых действий в Афганистане.

Соревнования по зимнему физкультурно-спортивному комплексу

13 февраля 2020 года прошли в рамках круглогодичной спартакиады колледжа и рамках акции «Дружим с законам»
соревнования по зимнему физкультурно-спортивному комплексу «ЗАЩИТНИК ОТЕЧЕСТВА»

для групп 1-2 курса база 9 класса

Итоговый протокол соревнований «Защитник Отечества»

Личное первенство:

Шатерник Денис Владимирович     117М группы 54 очка   1 место

Давыденко Антон Александрович  116М группы 53 очка   2 место

Пинчук Даниил Сергеевич             116М группы 50 очка   3 место

Читать далее

День открытых дверей «ПРОФБУМ или город мастеров»

15 февраля состоялся День открытых дверей «ПРОФБУМ или город мастеров» для учащихся школ. Стало традиционным на таких мероприятиях выступление не только администрации и преподавателей, но и учащихся колледжа. Ребята подготовили для гостей концертную программу, интерактивные викторины, выставку. Будущие выпускники школ и их родители ознакомились с Правилами приема в учреждение образования и особенностями предстоящей вступительной кампании.

Свята ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

14 лютага – не толькі дзень закаханых. Для аматараў чытання і для ўсіх тых, хто збіраецца імі стаць, у 2012 годзе 14 лютага быў абвешчаны сусветным днём дарэння кніг. Гэта свята, якое заклікае любіць кнігу і спазнаваць свет, чытаючы.

Навучэнцы групы 63Э з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адзначыць святы разам.

На працягу дня ў музеі быў наладжаны шэраг цікавых мерапрыемстваў — і навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі: яны сустрэліся з сучасным беларускім паэтам-бардам Міхаілам Бараноўскім, пазнаёміліся з яго творчасцю, прынялі ўдзел у аўтограф- і фотасесіі. Акрамя таго, навучэнцы мелі магчымасць павандраваць па музейных залах і пазнаёміцца са зместам пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”. Вывучэнне літаратуры гэтага перыяду якраз зараз адбываецца на занятках па беларускай літаратуры. Навучэнцы не толькі пашырылі свае веды, але і праявілі ўжо набытыя, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне.

Навучэнцы яшчэ доўга будуць успамінаць пра гэты цудоўны дзень, праведзены ў музеі. А каб і супрацоўнікі музея ўспаміналі пра навучэнцаў нашага каледжа, яны падаравалі кнігу Рыгора Грабчыкава пра гісторыю станаўлення і развіцця ўстановы адукацыі — прыйсці ў дзень дарэння кніг у госці без падарунка яны не маглі. Трэба сказаць, што і пайшлі з музея з падарункамі – кнігамі беларускіх аўтараў, якія некалі былі гасцямі нашага каледжа: Анатоля Зэкава і Васіля Жуковіча.