Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Обзор событий

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

19 лістапада 2022 года навучэнцы групы 96УМ з куратарам Сурмой Таццянай Валер’еўнай наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Пухавіцкага края, прадстаўленай у творчасці мастакоў Барыса Рэпіна, Генрыха Бржазоўскага, братоў Яўгена і Леаніда Леўчанкаў, кампазітара Ігара Лучанка. Асаблівую ўвагу навуковы супрацоўнік музея Прановіч А.А. звярнуў на постаць Льва Савіча Макава і яго ролю ў з’яўленні нашай установы адукацыі. Навучэнцам было цікава адкрыць для сябе нечаканыя старонкі з гісторыі рэгіёна, у які яны трапілі тры гады таму, калі вырашылі стаць навучэнцамі вядомага ва ўсёй краіне каледжа.

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

19 лістапада 2022 года навучэнцы групы 63Э з куратарам Канаш Аленай Дзмітрыеўнай наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка. Навучэнцы пазнаёміліся са зместам часовай экспазіцыі “Жыццё і побыт нашых продкаў”. Было цікава паглядзець, памацаць, патрымаць у руках прылады, якімі карысталіся прадзеды і прабабулі ў побыце. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, якую падрыхтавалі супрацоўнікі музея. Яны ахвотна шукалі адказы на пытанні пра прызначэнне гаспадарскіх прадметаў. Істотна адзначыць тое, што ўсе прадстаўленыя прадметы адлюстроўваюць жыццё людзей у Пухавіцкім раёне.

Тыдзень роднай мовы 2022

Тыдзень роднай мовы 2022

У каледжы прайшоў Тыдзень роднай мовы. Як заўсёды, было захапляльнана, цікава, пазнавальна, прыгожа! Выкладчыкі правялі займальныя беларускамоўныя мерапрыемствы: інтэгрыраваная гульня “Футбольны рэпартаж па-беларуску” (Цітанаў Л.М., Свірыдава А.В.); інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Смак беларускай мовы” (Свірыдава А.В.); інфармацыйная гадзіна “Незвычайныя словы” (Кузянкова Е.У.).

А большасць мерапрыемстваў была прысвечана 140-годдзю з Дня нараджэння Якуба Коласа.

Навучэнцы ахвотна прымалі ўдзел у прапанаваных выкладчыкамі мерапрыемствах. Выкладчык Сурма Т.В. штодзень праводзіла беларускамоўныя хвіліны духоўнасці на вучэбных занятках па прадмеце “Асновы права”. На заняках навучэнцы чыталі радкі з вершаў Якуба Коласа пра справядлівасць, правасуддзе.

Рэбусы і загадкі па беларускай мове і літаратуры, крыжаванку “Сцежкамі Купалы і Коласа”, інтэрактыўную віктарыну “Азбука твораў Купалы і Коласа  першакурснікі адгадвалі анлайн з выкладчыкам Свірыдавай А.В. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры на перапынках можна было паслухаць песні на словы беларускіх класікаў, а таксама пазнаёмііца са зместам кніжнай выставы “Як песня народа — неўміручы наш Колас…”. Для навучэнцаў чацвёртага курса быў наладжаны прагляд фільма “Новая зямля”.

Слова Коласа гучала на занятках па англійскай мове. Выкладчык Кандрацьеў Я.М. прапанаваў навучэнцам паўдзельнічаць у інтэрактыўным праекце “Як гучыць Якуб Колас на англійскай мове”. На англійскай мове загучаў урывак з верша “Нёман”.

Цікавае пазааўдыторнае мерапрыемства “Арыфметыка жыцця Якуба Коласа” падрыхтавала і правяла выкладчык матэматыкі Канаш А.Д.: навучэнцы падглядзелі відэаролік пра знакамітага паэта, а пасля адказывалі на пытанні. Арыгінальнасць мерапрыемства заключалася ў тым, што ў адказе абавязкова павінна была быць лічба.

На выхаваўчых гадзінах куратары  Бараноўская В.В., Сарачынская В.І., Хлебавец Т.Г., Арцемьева Е.А. правялі інтэрактыўныя віктарыны “Жыццё і творчасць Якуба Коласа”, “Пясняр зямлі беларускай”, “Знакамітыя юбіляры 2022 года”, “Памятныя даты 2022 года”.

На інфармацыйных гадзінах загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. расказала навучэнцам цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа.

Тыдзень роднай мовай завяршыўся выніковым удзелам навучэнцаў у раённым літаратурна-мастацкім конкурсе “Каласавіны 2022”.

Правила проведения республиканского конкурса по поддержке спорта и здорового образа жизни ”Дотянись до мечты“

Правила проведения республиканского конкурса по поддержке спорта и здорового образа жизни ”Дотянись до мечты“

Загрузчик Загрузка...
Логотип EAD Слишком долго?

Перезагрузка Перезагрузить документ
| Открыть Открыть в новой вкладке

Скачать [136.04 KB]

 

У які куток імкнуўся Якуб Колас

У які куток імкнуўся Якуб Колас

Калі пытаеш у навучэнцаў, якіх беларускіх паэтаў яны ведаюць, то,  адразу чуеш імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сапраўды, гэта паэты, якія ўвайшлі ў свядомасць кожнага беларуса змалку і засталіся на ўсё жыццё. Гэта сімвалы не толькі беларускай літаратуры, а і Беларусі ўвогуле. Сваёй дзейнасцю і творчасцю яны заслужылі права быць сімваламі нацыі. Сёлета ім – асаблівая ўвага, бо мы адзначаем 140-годдзе з Дня нараджэння славутых песняроў беларускай зямлі.

Улетку прайшлі мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Янкі Купалы, увосень праходзяць святы ў гонар Якуба Коласа. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбыліся Каласавіны. Каласавіны на Пухавіччыне – не разовая акцыя, а традыцыйнае свята, якое адзначаецца штогод, проста ў юбілейны год яно набывае іншы маштаб. Гэта не выпадкова — Якуб Колас лічыў гэты край другой малой радзімай. Ён правёў тут шмат шчаслівых момантаў, напісаў шэраг цікавых і захапляльных твораў, аставіў запамінальны след у гісторыі Пухавіцкага раёна. З 1930-х гадоў і да апошніх дзён жыцця ён рэгулярна прыязджаў на адпачынак, гасцяваў з сям’ёй у розных паселішчах. Вёскі Талька, Загібелька, Падбярэжжа, Вусце, Беразянка, Балачанка паўстаюць у паэтычных і празаічных радках класіка. У Коласаўскіх радках: “Я мімаволі ўспамінаю// І ў той куток імкнуся зноў// Дзе жыў я ціха, як у раі…” – адчуваюцца пранікнёныя адносіны да Пухавіччыны. А нашчадкі — жыхары Пухавіцкага раёна ўдзячны за тое, што паэт разглядзеў прыгажосць менавіта гэтых мясцін, імкнуўся сюды, каб напоўніць душу лепшымі перажываннямі. Напоўніць сэрцы падобнымі эмоцыямі, дакрануўшыся да постаці класіка беларускай літаратуры, кожны дзень можна ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея, дзе аформлена экспазіцыя “Людзі і прырода краю. Якуб Колас і Пухавіччына”. Можна прыходзіць сюды штодзень і раз за разам адкрываць для сябе штосьці новае з жыцця вядомага ва ўсім свеце паэта.

Супрацоўнікі музея адказна падрыхтаваліся да юбілею. Экспазіцыя папоўнілася новымі выставамі. На адной з іх прадстаўлена кніжная спадчына паэта, на другой – фотаздымкі пухаўчан і пухавіцкіх краявідаў, перададзеныя малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Канстанцінавічам. Атмасферна аформлілі залу, дзе праходзіла мерапрыемства. Хочацца сказаць, што яно было ўрачыстым, але гэта будзе не зусім дакладна. Побач з урачыстасцю панавала добрая свойскасць, сямейнасць, роднасць. У цёплай абстаноўцы сустрэліся прыхільнікі творчасці Якуба Коласа розных пакаленняў. Было шмат настаўнікаў і вучняў школ Пухавіцкага раёна. Слова класіка паяднала ўсіх! Школьнікі і  навучэнцы Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа прадставілі малюнкі да твораў пісьменніка, а супрацоўнікі музея аформілі з іх прыгожую выставу. Склалі праграму, улічыўшы жаданні гасцей прачытаць вершы і ўрыўкі з твораў любімага паэта. Старэйшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Прановіч падзяліўся з удзельнікамі свята ўнікальнымі фактамі з пухавіцкай біяграфіі Якуба Коласа, пра якія не прачытаеш у падручніках. Супрацоўнікі раённай бібліятэкэкі таксама аформілі выставу, а асаблівую цікавасць выклікалі іх творчыя заданні пра жыццё і дзейнасць Якуба Коласа на Пухавіччыне. Дырэктар музея Таццяна Прысяжнюк так душэўна сустрэла кожнага госця і ўдзельніка мерапрыемства, што, нават калі ўсё скончылася, не хацелася разыходзіцца. Асабліва пранікнёныя словы з яе вуснаў прагучалі ў адрас дзетак, якія прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў твораў беларускага класіка. На Каласавінах прагучала каля трыццаці вершаў паэта, шмат з якіх былі напісаны на пухавіцкай зямлі ці ёй прысвячаны. Удзельнікі на памяць атрымалі падарункі: сертыфікаты ўдзельнікаў, дыпломы пераможцаў, кнігі. Усе разам перажылі адчуванне шчасця ад таго, што такі выключны творца абраў Пухавіччыну, каб імкнуцца перажыць тут лепшыя моманты свайго жыцця.

  1. PS. У конкурсе чытальнікаў Сертыфікатамі ўдзельнікаў адзначаны навучэнцы нашага каледжа Мядзведзеў Мацвей (65Э), Браварскі Глеб (66Э), Варывончык Данііл (66Э)! У конкурсе малюнкаў Дыплом трэцяй ступені атрымаў Матвееў Марк (123М)! Малайцы! Навучэнцаў падрыхтавалі выкладчыкі рускай і беларускай мовы Хлебавец Таццяна Генадзьеўна і Свірыдава Алена Валянцінаўна.