Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў музей Янкі Купалы

26 красавіка навучэнцы групы 2МР па ініцыятыве выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай Алены Валянцінаўны наведалі Літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску. Экскурсія атрымалася вельмі цікавай, пазнавальнай, трохі забаўляльнай. Навучэнцы не толькі даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі паэта, але і прынялі ўдзел ва ўсіх інтэрактыўных праектах, якія прапанаваў музей: адсвяткавалі Купалле, аставілі аўтограф почыркам класіка, дакрануліся да працоўнага месца Янкі Купалы ў бібліятэцы “Веды”, паглядзелі ў акно, праз якое бачыў паэт вуліцы Пецярбурга, пагарталі рукапісы пісьменніка, пачулі голас знакамітага паэта. Прыемна адзначыць,  што навучэнцы давалі правільныя адказы ў віктарыне па творчасці Янкі Купалы, дзе пытанні былі пададзены праз эмодзі.