Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 1МР

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

24 красавіка 2021 года навучэнцы  1МР групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Акрамя знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, навучэнцы наведалі часовую літаратурна-дакументальную выставу “Беларуская сатыра”, якая прымеркавана да 125-годдзя з Дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя з дня заснавання часопіса сатыры і гумару “Вожык”. На экспазіцыі шырока прадстаўлены чатыры тэмы: Першыя крокі беларускай сатыры, Беларуская сатыра перыяду Вялікай Айчыннай вайны, Сатыра ў творчасці Кандрата Крапівы, Часопіс сатыры і гумару “Вожык”. Кожная з тэм расказвае пра свой перыяд у беларускай літаратуры, што дазваляе навучэнцам першага курса глыбей пагрузіцца ў чароўны і магутны па сваім уздзеянні на чытача свет мастацкага слова.