Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Прагулка па Траецкім прадмесці

Прагулка па Траецкім прадмесці

23 і 24 красавіка 2021 года навучэнцы першага курса наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, які размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску. Траецкае прадмесце — гістарычны раён сталіцы нашай краіны. 14 мая 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Пра статус гісторыка-культурных каштоўнасцей», паводле якога забудова, планіроўка, ландшафт і культурны пласт гістарычнага цэнтра Мінска атрымалі адпаведны ахоўны статус. Важкая частка помнікаў культуры Мінска знаходзіцца менавіта на тэрыторыі Траецкага прадмесця – гэты факт выклікаў цікавасць навучэнцаў і яны з задавальненнем і захапленнем прагуляліся па брукаваных вулачках, убачылі музей Макіма Багдановіча, наведалі мемарыял Востраў Слёз, або Востраў Мужнасці і Смутку,  прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі падчас вайны ў Афганістане.