31 сакавіка 2021 года навучэнцы групы 69А з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй “Людзі і прырода краю”, праслухалі цікавую інфармацыю пра тое, што звязвала класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Пухавіцкім раёнам, чаму паэт лічыў знаёмыя нам мясціны сваёй малой радзімай. Убачылі асаблівасці флоры і фауны нашага рэгіёна. Давелаліся шмат цікавага пра жывёльны і раслінны свет з вуснаў супрацоўнікаў музея.