Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея 1 МР
Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея
3
0 сакавіка 2021 года навучэнцы групы 1МР з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй “Якуб Колас і Пухавіччына”, праслухалі цікавую інфармацыю пра тое, што звязвала класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Пухавіцкім раёнам, чаму паэт лічыў нашы мясціны сваёй малой радзімай.

