Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Каласавіны 2024

Каласавіны 2024

У мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея прайшло свята “Каласавіны – 2024”. Каласавіны – гэта шэраг традыцыйных мерапрыемстваў, накіраваных на ўшанаванне памяці пра Якуба Коласа менавіта ў нашым раёне. Таленавітыя першакурснікі пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-мастацкім конкурсе. Малюнкі па творах Якуба Коласа Алмамедавай Міланы (2Т), Кавалені Валерыі (2Т), Сінгаеўскага Аляксея (70Э), Гушчына Сяргея (70Э) адзначаны Дыпломамі ўдзельнікаў за подпісам мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, кандыдата мастацвазнаўства, прафесара кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў Я.Ф.Шунэйкі. Пракапчук Захар (70Э), якіў чытаў верш Якуба Коласа “На полі вясною” атрымаў Дыплом удзельніка і Падзяку Пухавіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” за актыўную грамадзянскую пазіцыю і папулярызацыю беларускай культуры праз удзел у літаратурна-мастацкім конкурсе “Каласавіны-2024”.