Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Мова родная – мова модная

Мова родная – мова модная

“Мова родная — мова модная” — пад такой назвай прайшлі мерапрыемствы,  прыўрочаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня мы  ўзгадвалі значэнні беларускіх слоў (напрыклад,  вы ведаеце, што такое «яндоўка»); удзельнічалі ў віктарынах (праверце і вы сваю кемлівасць, перайшоўшы па спасылцы https://smartpress.by/news/i-kury-ne-shepchuts-mo-ny-kviz-da-dnya-belaruskay-movy/); складалі воблакі слоў з любімымі беларускімі словамі (абавязковая ўмова — каб ў слове была літара ў); разгадвалі крыжаванкі; адшукалі прыгожыя словы беларускіх пісьменнікаў  пра родную мову і аформілі інфармацыйный стэнд; гарталі старонкі найпрыгажэйшай кнігі «Беларуская мова. Ад А да Я» (у кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні);слухалі беларускія песні (канечне, самай папулярнай была песня на словы Алеся Бадака «Добрыя людзі»). Было цікава, займальна, пазнавальна!