Сустрэча з Людмілай Рублеўскай
Сустрэча з Людмілай Рублеўскай
Навучэнцы і выкладчыкі каледжа сустрэліся з беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Было цікава паслухаць, як ствараюцца кнігі, як прыходзіць натхненне, чаму пісьменнік не можа не пісаць. Людміла Іванаўна распавядала шмат цікавага пра сябе і сваю пісьменніцкую дзейнасць. Навучэнцы задавалі цікавыя пытанні пра першыя творы, пра любімых аўтараў і настаўнікаў, пра любімых герояў, пра пачуцці, з якімі заканчваеш працу над кнігай, — і на ўсе атрымалі шчырыя адказы. Усе жадаючыя набылі кнігі Людмілы Рублеўскай, і пісьменніца з задавальненнем аставіла на іх аўтографы.
Сустрэча прайшла ў межах акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, а таксама ў межах выканання плана маерапрыемстваў, прыўрочаных Году беларускай жанчыны, якім абвешчаны 2026 год у Рэспубліцы Беларусь.









