Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы 2021

У перыяд з 1 па 5 лістапада ў каледжы прайшоў Тыдзень роднай мовы 2021. На працягу тыдня члены цыклавой камісіі выкладчыкаў агульнаадукацыйных дысцыплін правялі шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Навучэнцам былі прапанаваны анлайн-гульні, пазааўдыторныя мерапрыемствы, выхаваўчыя гадзіны, віктарыны, экскурсіі.

Беларускамоўныя хвіліны духоўнасці на вучэбных занятках па дысцыпліне “Асновы права” на працягу тыдня праводзіла Сурма Т.В. Адгадваць рэбусы і загадкі па беларускай мове і літаратуры ў фармаце анлайн можна было са Свірыдавай А.В.

Экспазіцыю ў раённым краязнаўчым музеі “Якуб Колас і Пухавіччына” наведалі навучэнцы груп 70А, 65Э з выкладчыкамі Свірыдавай А.В., Сарачынскай В.І. Навучэнцы групы 68А падчас інфармацыйнай гадзіны ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі даведаліся пра беларускамоўнае навучэнне ў гісторыі каледжа ад кіраўніка музея Свірыдавай А.В.

Беларуская мова гучала на вучэбных занятках па хіміі ў выкладчыка Бакуновіч В.М. пры вывучэнні тэмы “Аднаасноўныя насычаныя карбонавыя кіслоты” і на вучэбных занятках па гісторыі Беларусі ў выкладчыка Сарачынскай В.І. пры вывучэнні тэмы “Культура беларускіх зямель у ІХ-ХVІ стст.”.

Пазааўдыторнае мерапрыемства па матэматыцы “У свеце лікаў і лічбаў” правяла Канаш А.Д. для навучэнцаў групы 122М. пазааўдыторнае мерапрыемства па фізіцы “Цікава і займальна. У свеце займальнай фізікі” правяла Шатэрнік А.І. для навучэнцаў групы 2МР. Пазааўдыторнае мерапрыемства па беларускай мове “Беларуская – самая мая!” правяла Свірыдава А.В. для навучэнцаў чацвёртага курса.

Выхаваўчыя гадзіны ў форме інтэлектуальна-пазнавальных гульняў і квэст-гульні “Смак беларускай мовы”, “Сябруй з роднай мовай”, “У краіне роднай мовы” прапанавалі куратары Бараноўская В.В., Кукіна Н.І., Хлебавец Т.Г.

Інтэгрыраванае мерапрыемства “Футбольны рэпартаж па-беларуску” у групе 65Э правялі Кузянкова  Я.У. і Свірыдава А.В.

Усе мерапрыемствы аб’яднаны агульнымі мэтамі:        падтрымка цікавасці да мовы і літаратуры не толькі як да вучэбных дысцыплін, а як да духоўнага здабытку беларускага народа; фарміраванне нацыянальна свядомай асобы; развіццё моўнай культуры, пашырэнне агульнага кругагляду навучэнцаў.