Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Выхаваўчыя гадзіны ў межах тыдня роднай мовы

Выхаваўчыя гадзіны ў межах тыдня роднай мовы

19 лістапада 2020 года выкладчыкі агульнааадукацыйных дысцыплін правялі выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.

У групе 114М куратар Бараноўская В.В. правяла інтэрактыўную гульню “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”.

У групе 66А куратар Сарачынская В.І. правяла віктарыну  “Ці добра вы ведаеце беларускую мову”.

У групе 63Э куратар Канаш А.Д. правяла выхаваўчую гадзіну ў фармаце дыспуту на тэму “Ці трэба берагчы родную мову”.

Падчас усіх мерапрыемстваў дасягалася агульная мэта: выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, да ліку якіх адносіцца і родная мова. Мэта вырашалася праз наступныя задачы: фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, стварэнне ўмоў для развіцця спазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, выхаванне паважлівага і беражлівага стаўлення да роднай мовы.