Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Наталья Кишко

Акция «Жизнь прекрасна»

С 10 сентября по 10 октября ежегодно в УПТО и УССО проводится месячник по профилактике суицидального риска в молодежной среде. Его цель – содействие сохранению и укреплению психологического здоровья обучающихся, развитие у них позитивного мышления, активной жизненной позиции, жизнестойкости. В рамках месячника профилактики, и в нашем учреждении образования запланирован ряд профилактических мероприятий, одно из которых было проведен  21.09.2022 года в общежитии №2 педагогом-психологом Т.В. Лашнец. Акция «Жизнь прекрасна».

Целью мероприятия было – адаптация учащихся нового набора к новым условиям жизни и обучения, повышение сплоченности, оптимизация психологического климата. В мероприятии приняли участие учащиеся групп нового набора: 3МР, 71А и 124М.

Листовки по безопасности

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 верасня ў каледжы актыўна праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Выкладчыкі прапаноўваюць навучэнцам цікавыя мерапрыемствы, а навучэчэнцы ахвотна прымаюць у іх удзел.

У бібліятэцы каледжа супрацоўнікі аформілі тэматычную выставу, якая адлюстроўвае пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама выставу “Сэрцам роднага слова краніся”. У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі кіраўнік абнавіла экспазіцыю “Майстры слова”, якая адлюстроўвае творчую спадчыну выкладчыкаў і выпускнікоў каледжа.

У панядзелак, 19 верасня, першакурснікі прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Акцэнт быў зроблены на беларускамоўныя звароты ветлівасці. Цікавасць і разумны азарт выклікала стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, якое арганізавалі выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кудрына Т.Г. У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі экскурсаводы з ліку навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Старонкі гісторыі” правялі экскурсію “Аб родным краі на роднай мове” пра жыццё і творчасць паэта-земляка, выкладчыка Захара Якаўлевіча Біралы.

У аўторак, 20 верасня, навучэнцы сустрэліся з навуковым супрацоўнікам УК “Пухавіцкі краязнаўчы музей” Аляксандрам Аляксандравічам Прановічам. Акрамя таго, з выкладчымк беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі мастацкую галерэю раённага краязнаўчага музея. Падчас экскурсіі па зале “Якуб Колас – прырода і людзі краю” даведаліся, што звязвала славутага беларускага пісьменніка і паэта з Пухавіччынай. У гэты дзень у каледжы прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”: навучэнцы праслухалі “самы смачны” ўрывак з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, успомнілі беларускія нацыянальныя стравы і рэцэпты іх прыгатавання, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне – мерапрыемствы правялі выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кудрына Т.Г. Замест прапанаванага паказу адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе” навучэнцы пазнаёміліся варыяцыямі аўтэнтычных беларускіх строяў на выставе “Беларускі нацыянальны строй”, якая была аформлена ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Падчас акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” было прадэманстравана відэачытанне верша Якуба Коласа “Мой дом” (https://www.youtube.com/watch?v=rrG7UldVNns&list=PLWir-u763uZH66SEvw06NNsMUB7QQuBlq). У квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа” навучэнцы паказалі цудоўнае валоданне беларускіх прыказак і прымавак. Інтэрактыўныя гульні “Лепшыя якасці беларускага народа ў прыказках і прымаўках” правялі выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кудрына Т.Г.

У сераду, 21 верасня, кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В. арганізавала падарожжа па экскурсійным маршруце “У сэрцы Беларусі” для навучэнцаў групы 3МР. Навучэнцы наведалі наступныя аб’екты: вучэбны корпус, пабудаваны ў 1876-1980гг., Часоўня-храм Святой пакутніцы Таціяны, крыж на могілках пасёлка Мар’іна, сядзіба графа Льва Макава. У конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю” прынялі ўдзел навучэнцы першага і другога курсаў. У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі жадаючыя прыняць удзел у квэст-гульні “Вандроўка па вуліцы Рудовіча” атрымалі заданні. Паспяховае выкананне дало магчымасць пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю Васіля Гарбацэвіча, Захара Біралы, Соф’і Меляшкевіч – іх імёны звязаны з літаратурнай гісторыяй Пухавіччыны, Міншчыны, Беларусі. Наместнік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кудрына Т.Г. арганізавала наведванне УК “Пухавіцкі краязнаўчы музей”, дзе навучэнцы падрабязна пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-землякоў.

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы шырока асвятляюцца на старонцы народнага музея ў сацыяльнай сетцы Instagram – muzei145.

Методические рекомендации по проведению мероприятий информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина»

Загрузчик Загрузка...
Логотип EAD Слишком долго?

Перезагрузка Перезагрузить документ
| Открыть Открыть в новой вкладке

Скачать [209.01 KB]

Информационные материалы для мероприятий информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина», 22.09.2022. (Скачать)

Презентация (Скачать)