Наталья Кишко
Всемирный день поэзии
21 марта — Всемирный день поэзии перейти
Вынікі ўдзелу ў анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”
Вынікі ўдзелу ў анлайн-конкурсе чытальнікаў
“Пад Зоркай Венеры”
Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры” стаў значнай падзеяй у сацыякультурным жыцці нашай краіны, а актыўнасць яго ўдзельнікаў з’яўляецца самым лепшым доказам таго, што творчасць Максіма Багдановіча, аднаго з самых яркіх і неардынарных паэтаў Беларусі, працягвае жыць у сэрцах і розумах нашых грамадзян, асабліва – сярод дзяцей і моладзі. У конкурсе прымаў удзел навучэнец другога курса Мацвей Мядзведзеў. Ён чытаў верш Максіма Багдановіча “Маладыя гады”. Відэапраект Мацвея адзначаны Сертыфікатам удзельніка.
Сусветны дзень паэзіі
Сусветны дзень паэзіі
21 сакавіка 2023 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры адзначылі Сусветны дзень паэзіі. Свята адзначаецца з 1999 года па рашэнні ЮНЕСКА з мэтай «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам». З нагоды гэтага дня выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла тэматычнае мерапрыемства. Навучэнцы першага курса даведаліся, адкуль бярэ пачатак свята, прачыталі любімыя вершы беларускіх аўтараў, склалі азбуку з імёнаў беларускіх паэтаў, праспявалі песні на словы сучасных беларускіх паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Алеся Бадака (мы з імі сустракаліся ў гэтым годзе), склалі плэйліст з беларускімі песнямі, якія будзем слухаць на перапынках на гэтым тыдні. Са святочным настроем пайшлі адкрываць для сябе новыя старонкі дзівоснага свету паэзіі.
Кошт беларускіх прыказак
Тыдзень фінансавай граматнасці 2023
Кошт беларускіх прыказак
21 сакавіка 2023 года ў межах Тыдня фінансавай граматнасці выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла пазнавальна-займальную інтэрактыўную гульню “Кошт беларускіх прыказак”. Навучэнцы з задавальненнм узгадвалі прыказі, прымаўкі і фразеалагізмы, у якіх сустракаюцца назвы грашовых адзінак. Асаблівы азарт выклікаў конкурс, у якім трэба было як мага хутчэй перавесці даўнія грашовыя ў сучасныя, а пасля скласці задачкі супернікам. Усе вельмі стараліся – і ва ўсіх усё атрымалася. Прыемным бонусам да гульні стала падтрымка ГА БРСМ – усе ўдзельнікі атрымалі смачныя падарункі (бульбяное пюрэ ад мясцовага вытворцы).
Квест «У опасной черты»
Квест «У опасной черты»
Здоровье — состояние полного физического, душевного и социального благополучия, а не только отсутствие болезней и физических дефектов. В русской пословице говорится: «Деньги потерял – ничего не потерял, время потерял – многое потерял, здоровье потерял – все потерял».
21 марта 2023 года активисты 71А, 66Э, 124М групп первичной организации общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» были вовлечены в квест «У опасной черты». Учащиеся выполняли задания по пяти станциям: «Вредные привычки», «Медиа – ЗОЖ», «Экологическая», «И смекалка нужна, и закалка важна», «Молодежь выбирает здоровье». Самые активные обучающиеся были поощрены подарками, которые предоставил первый секретарь РК ОО «БРСМ» Стош Александра Олеговна.
Сохранить и улучшить свое здоровье, вести здоровый образ жизни – это важная задача для каждого человека и всего общества в целом.








