Наталья Кишко
Прагулка па Траецкім прадмесці
Прагулка па Траецкім прадмесці
23 і 24 красавіка 2021 года навучэнцы першага курса наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, які размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску. Траецкае прадмесце — гістарычны раён сталіцы нашай краіны. 14 мая 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Пра статус гісторыка-культурных каштоўнасцей», паводле якога забудова, планіроўка, ландшафт і культурны пласт гістарычнага цэнтра Мінска атрымалі адпаведны ахоўны статус. Важкая частка помнікаў культуры Мінска знаходзіцца менавіта на тэрыторыі Траецкага прадмесця – гэты факт выклікаў цікавасць навучэнцаў і яны з задавальненнем і захапленнем прагуляліся па брукаваных вулачках, убачылі музей Макіма Багдановіча, наведалі мемарыял Востраў Слёз, або Востраў Мужнасці і Смутку, прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі падчас вайны ў Афганістане.
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 1МР
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
24 красавіка 2021 года навучэнцы 1МР групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Акрамя знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, навучэнцы наведалі часовую літаратурна-дакументальную выставу “Беларуская сатыра”, якая прымеркавана да 125-годдзя з Дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя з дня заснавання часопіса сатыры і гумару “Вожык”. На экспазіцыі шырока прадстаўлены чатыры тэмы: Першыя крокі беларускай сатыры, Беларуская сатыра перыяду Вялікай Айчыннай вайны, Сатыра ў творчасці Кандрата Крапівы, Часопіс сатыры і гумару “Вожык”. Кожная з тэм расказвае пра свой перыяд у беларускай літаратуры, што дазваляе навучэнцам першага курса глыбей пагрузіцца ў чароўны і магутны па сваім уздзеянні на чытача свет мастацкага слова.
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
23 красавіка 2021 года навучэнцы 120М групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Акрамя знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, навучэнцы наведалі часовую літаратурна-дакументальную выставу “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”, якая створана да 100-годдзя Івана Шамякіна і Івана Мележа. Навучэнцам знаёма творчасць пісьменнікаў-юбіляраў з заняткаў па беларускай літаратуры. З захапленнем яны адкрылі для сябе новыя факты з біяграфій вядомых творцаў, пазнаёміліся з гісторыяй іх сяброўства. Цікава было і пабачыць асабістыя рэчы пісьменнікаў, пагартаць кнігі з аўтографамі, дакрануцца да друкавалкі.
Республиканский конкурс «Минута для будущего»
С апреля по май 2021 года проводится областной (отборочный) этап республиканского конкурса видеорепортажей «Минута для будущего»
Условия конкурса (Скачать)
Экологическая акция «Кто, если не мы!»
с 15 апреля по 20 сентября 2021 года проводится областной (отборочный) этап республиканской экологической акции раздельного сбора отходов и других вторичных материальных ресурсов «Кто, если не мы!»
Условия проведения (Скачать)




















