20 чэрвеня 2023 года ў фармаце адкрытага дыялога ў межах рэспубліканскага тыдня моладзі прайшла сустрэча з пісьменнікам-зямляком — краязнаўцам, літаратуразнаўцам, Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёна, лаўрэатам разнастайных прэмій, дырэктарам выдавецкага дома “Звязда” і галоўным рэдактарам аднайменнай газеты Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам. Асабліва прыемна адзначыць, што гэта другая сустрэча ў гэтым навучальным годзе – пазнаёміўшыся з нашай навучэнскай аўдыторыяй, творцу захацелася вярнуцца. Гэта можна лічыць высокай ацэнкай нашай адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці.
На гэты раз гаворка ішла пра сучасны літаратурны працэс на Беларусі. Пісьменнік узгадаў імёны таленавітых сучасных аўтараў, творы якіх могуць станоўча паўплываць на станаўленне асобы моладзі: Алесь Бадак, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Андрэй Федарэнка. З творчай інтрыгай, уласным захапленнем, перадачай эмоцый і адчуванняў госць заклікаў навучэнцаў у найцікавейшы свет літаратуры. Вучыў бачыць між радкоў, бачыць тое, што хацелі б, на яго думку, данесці аўтары. І адначасова сцвярджаў, што свет мастацкага слова не абмежаваны, таму іншы раз з дапамогай чытачоў самі аўтары бачаць новыя грані свайго майстэрства, даведаўшыся, што за асобнымі радкамі ўбачылі ці пачулі чытачы.
Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра тое, як з’яўляюцца кнігі, які шлях трэба прайсці аўтару, каб яго твор быў выдадзены і з’явіўся на паліцы кнігарні.
Такія сустрэчы становяцца не проста арыенцірам на добрыя справы, на прыгажосць, з якой заўсёды асацыіруецца сапраўднае мастацтва. Яны застаюцца ў памяці як жыццёвыя ўрокі, на якіх шчыра, дасціпна і проста расказываюць пра таямніцы сапраўднага кахання і шчырага сяброўства, адданасць роднаму краю, глыбокую павагу да бацькоў і сваякоў, мілагучнасць беларускай мовы, вялікі талент беларускага народа і выдатных яго прадстаўнікоў. Урокі, пасля якіх творчыя пасылы аўтараў мабілізуюць лепшыя якасці наваучэнцаў.
15 чэрвеня 2023 года навучэнцы групы 66Э з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прагуляліся па галоўным праспекце Мінска. Ідучы ў музей Янкі Купалы, яны ўбачылі шмат цікавых аб’ектаў і даведаліся нешта новае пра кожны з іх. Ад Нулявога кіламетра мы падлічылі адлеглась да пасёлка Мар’іна. Побач з Дзяржаўным цыркам падзяліліся ўражаннямі ад наведвання гэтай установы. Каля Палацу Рэспублікі і Палацу культуры прафсаюзаў пафантазіравалі, якія мерапрыемствы могуць праходзіць у такіх прыгожых будынках. А насупраць стадыёна “Дынама” ўспомнілі спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў. Прагулка была кароткай, але запамінальнай і карыснай.
15 чэрвеня 2023 года навучэнцы 66Э групы з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі музей Янкі Купалы ў Мінску. Супрацоўнкікі музея правялі для навучэнцаў не толькі пазнавальную экескурсію, але і прапанавалі прыняць удзел у цікавым квэсце “Код Купалы”. Навучэнцы шукалі адказы на зашыфраваныя пытанні ў экспазіцыі музея. Такая форма заняткаў дазваляе не толькі пашырыць веды пра жыццё і творчасць паэта, але і праявіць кемлівасць, знаходлівасць, лагічнае мысленне і шмат іншых якасцей. Навучэнцам гэта ўдалося! Група, якая справілася з заданнямі квэста першая, атрымала падарункі ад музея. А для ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства надоўга застанецца ў памяці!
12 июня 2023 года активисты первичной организации общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» и волонтерского отряда «Доброе сердце» учебной группы 66Э были задействованы в викторине «Беларусь в моем сердце». Они работали в командах и отвечали на вопросы по разделам: символы, история, география, сельское хозяйство, промышленность, культура, спорт. В конце игры учащиеся получили призы, которые предоставил Пуховичский районный Комитет общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи». Игра прошла очень весело и увлекательно, активисты остались довольны.
Навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі” і актывісты ГА БРСМ прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!”. Акцыя накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. На чале з кіраўніком народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В., сакратаром ПА БРСМ Бараноўскай В.В., выкладчыкам англійскай мовы Кандрацьевым Я.М. наведалі ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” у аграгарадку Блонь. Наведванне атрымалася цікавым, пазнавальным і захапляльным. У незвычайнай форме былі прадстаўлены звесткі пра гісторыю і развіццё нашага рэгіёна. А найбольшую цікавасць выклікалі інтэрактыўныя праекты, прапанаваныя супрацоўнікамі музея, падчас якіх навучэнцы адчулі на сабе ўсе праявы гаспадарскай дзейнасці нашых продкаў.