Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Обзор событий

Республиканский турнир по кикбоксингу в разделе К-1«GREEN CUP

Республиканский турнир по кикбоксингу в разделе К-1«GREEN CUP

Учащиеся колледжа  Гирко Даниил, Тарасов Владислав, Мурадов Кирилл, Беляцкий Дмитрий​ приняли участие в республиканском турнире по кикбоксингу в разделе К-1«GREEN CUP», который состоялся 12 марта в г.​ Минске в ФОК «Атлант». На ринг вышло 273 бойца разной возрастной категории из 36 клубов страны, проведено 145 поединков. Поединок Мурадова Кирилла завершился ничьей, Тарасов Владислав и Беляцкий Дмитрий заняли второе место. Гирко Даниил сразился в двух поединках и занял 2-е и 3-е место, а также награжден кубком​ «За волю к победе».

ПОЗДРАВЛЯЕМ ребят и тренеров Ходочинского П.И. и Зубенко Д.В. и желаем им дальнейших побед!

80-годдзе Хатынскай трагедыі

80-годдзе Хатынскай трагедыі

22 сакавіка 1943 года адбылася трагедыя ў Хатыні. У 2023 годзе мы адзначаем сумную дату – 80-годдзе
Хатынскай трагедыі. У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя трагічнай даце. Навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Старонкі гісторыі”, падрыхтавалі тэматычную прэзентацыю, дзе матэрыял суправаджаўся песнямі пра Хатынь у выкананні беларускіх спевакоў. Быў арганізаваны прагляд фільма “Ідзі і глядзі”. Кіраўнік народнага музея Свірыдава А.В. расказала пра спаленыя вёскі ў Пухавіцкім раёне.

Першакурснікі далучыліся да літаратурнага марафона да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон», абвешчанага Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго сутнасць — стварэнне вершаў, апавяданняў, эсэ, навелаў, мастацкіх нарысаў, непасрэдна звязаных з лёсам Хатыні і яе жыхароў, а таксама іншых яе “вогненных сясцёр”. Лепшыя творы размешчаны ў адпаведнай рубрыцы на сайце аддзялення. Навучэнцы першага курса не проста прачыталі гэтыя творы, а ў чарговы раз прапусцілі праз свае сэрцы і душы жах Хатынскай гісторыі.

Вынікі ўдзелу ў анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”

Вынікі ўдзелу ў анлайн-конкурсе чытальнікаў

“Пад Зоркай Венеры”

Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры” стаў значнай падзеяй у сацыякультурным жыцці нашай краіны, а актыўнасць яго ўдзельнікаў з’яўляецца самым лепшым доказам таго, што творчасць Максіма Багдановіча, аднаго з самых яркіх і неардынарных паэтаў Беларусі, працягвае жыць у сэрцах і розумах нашых грамадзян, асабліва – сярод дзяцей і моладзі. У конкурсе прымаў удзел навучэнец другога курса Мацвей Мядзведзеў. Ён чытаў верш Максіма Багдановіча “Маладыя гады”. Відэапраект Мацвея адзначаны Сертыфікатам удзельніка.

Сусветны дзень паэзіі

Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка 2023 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры адзначылі Сусветны дзень паэзіі. Свята адзначаецца з 1999 года па рашэнні ЮНЕСКА з мэтай «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам». З нагоды гэтага дня выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла тэматычнае мерапрыемства. Навучэнцы першага курса даведаліся, адкуль  бярэ пачатак свята, прачыталі любімыя вершы беларускіх аўтараў, склалі азбуку з імёнаў беларускіх паэтаў, праспявалі песні на словы сучасных беларускіх паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Алеся Бадака (мы з імі сустракаліся ў гэтым годзе), склалі плэйліст з беларускімі песнямі, якія будзем слухаць на перапынках на гэтым тыдні. Са святочным настроем пайшлі адкрываць для сябе новыя старонкі дзівоснага свету паэзіі.

Кошт беларускіх прыказак

Тыдзень фінансавай граматнасці 2023

Кошт беларускіх прыказак

21 сакавіка 2023 года ў межах Тыдня фінансавай граматнасці выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла пазнавальна-займальную інтэрактыўную гульню “Кошт беларускіх прыказак”. Навучэнцы з задавальненнм узгадвалі прыказі, прымаўкі і фразеалагізмы, у якіх сустракаюцца назвы грашовых адзінак. Асаблівы азарт выклікаў конкурс, у якім трэба было як мага хутчэй перавесці даўнія грашовыя ў сучасныя, а пасля скласці задачкі супернікам. Усе вельмі стараліся – і ва ўсіх усё атрымалася. Прыемным бонусам да гульні стала падтрымка ГА БРСМ – усе ўдзельнікі атрымалі смачныя падарункі (бульбяное пюрэ ад мясцовага вытворцы).