Архив
Методическая разработка ВОСПИТАТЕЛЬНОГО ЧАСА
Тема: «Моя малая Родина»
В самом сердце Беларуси, на юго-востоке Минской области, находится Пуховичский район. Это единственный в республике район, название которого не совпадает с названием его административного центра. Он был образован 17 июля 1924 года с центром в местечке Пуховичи, однако через год администрация была перенесена в Марьину Горку, поселком с большим потенциалом и более выгодным географическим положением.
Эти земли, прекрасно подходящие для отдыха в Беларуси, имеют давнюю историю. Здесь было обнаружено много археологических достопримечательностей, свидетельствующих о том, что еще в 9 тысячелетии до нашей эры здесь жили люди. В древности эти земли принадлежали Полоцкому княжеству, затем были территорией ВКЛ, Речи Посполитой, Игуменского уезда Российской империи.
Скачать полный материал в формате docx, 4.6 Мб
Горжусь своими земляками
6 февраля в группе 114 М был проведен воспитательный час на тему: «Горжусь своими земляками».Учащиеся совместно с куратором, Барановской Викторией Витальевной, расширили знания о биографии знаменитых людей Беларуси, воспитывая чувство гордости за их достижения и принадлежности к родному краю. Они обсуждали разные этапы жизни известных личностей: Марк Шагал, Адам Мицкевич, Тадеуш Костюшко, Фрациск Скорына, Ефросинья Полоцкая. Затем была проведена викторина о знаменитых людях Беларуси.
Данная информация позволит учащимся еще больше гордиться своей Родиной.
Сцежкамі спаленых вёсак
У адпаведнасці з планам выхаваўчай і ідэалагічнай работы 13 верасня ў групе 115 “М” куратар групы, выкладчык гісторыі, Кушняроў В.А. правёў выхаваўчую гадзіну “Сцежкамі спаленых вёсак”.
Выхаваўчая гадзіна прыўрочана 75-годдзю са дня трагедыі ў вёсцы Беразянка Пухавіцкага раёна.
Архіўныя дакументы, змест якіх даведаліся навучэнцы, сведчаць: да вайны дамоў -19, да вайны людзей – 80, разбурана дамоў – 19, забіта людзей – 43. Гэта была лясная вёска, у яе часта наведваліся партызаны. Мясцовыя жыхары ім дапамагалі, хоць і разумелі, што будзе, калі пра гэта даведаюцца акупанты. А яны даведаліся… Раніцай 6 верасня 1943 года ў вёсцы з’явіліся карнікі і пачалі зганяць людзей у канюшню. Калі пераканаліся, што ў дамах нікога не засталося, падперлі дзверы канюшні і падпалілі. Так спынілася жыццё 43 чалавек.
Абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”
Абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”
20 красавіка 2018 года на базе музея гісторыі ўстановы адукацыі адбыўся абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, а таксама прадстаўнікі цэнтраў творчасці і турызму дзяцей і моладзі Валожынскага і Пухавіцкага раёнаў. Арганізатар семінара — метадыст цэнтра выхаваўчай работы ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Наталля Іванаўна Обухава. Семінар прысвечаны году малой радзімы, якім абвешчаны 2018 год у нашай краіне, і 100-годдзю з Дня нараджэння беларускага паэта, нашага земляка, Алеся Бачылы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Наталля Іванаўна Обухава і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” Аляксандр Васільевіч Дземідзюк.
У будучыню — з надзеяй
У будучыню — з надзеяй
Ужо не першы год на сцэне актавай залы наш каледж прымае маладых таленавітых артыстаў з міжнароднай сацыяльна-творчай праграмай “Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй”, арганізатарамі якой выступаюць БРСМ, Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Сёлета у Год малой радзімы праграма праходзіць пад дэвізам “Дарога жыцця – па родным сцежкам малой радзімы”.
Магістр мастацтваў Дзмітрый Шуканаў распачаў канцэрт песняй “Каб любіць Беларусь маю мілую”. Хвалюючым момантам для ўсіх стала з’яўленне на сцэне нашага земляка, ганаровага грамадзяніна Мінска, Мар’інай Горкі і Сальска, кавалера ордэна Дружбы народаў, ордэна “Знак Пашаны” і ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанага дзеяча культуры Беларусі і Польшчы, народнага артыста БССР і СССР, прафесара, доктара навук, акадэміка Ігара Міхайлавіча Лучанка. Ігар Міхайлавіч сумесна з кіраўніком праекта Копелевай Кацярынай Іванаўнай стаялі ў вытокаў гэтай праграмы на пачатку 1987 года. Цёплымі ўспамінамі і вядомымі песнямі падзяліўся Ігар Міхайлавіч са слухачамі. Затым канцэрт падзяліўся на два аддзяленні. У першым, як заўсёды, прынялі ўдзел таленавітыя навучэнцы і выкладчыкі нашага калледжа: Казючыц Аляксей, Зыль Усцін, Цімафееў Сяргей, Сарычаў Дзмітрый, ансамбль “Экспромт”. У другім сваімі сольнымі нумарамі парадавалі лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў, таленавітая моладзь РБКупрыянцава Настасся і Мядзведзеў Богдан. І асаблівы ўсплеск эмоцый выклікала выступленне непараўнальнага Генадзя Санько.
У фінале мерапрыемства артыстам ад імя ўсіх сабраўшыхся дырэктар калледжа Усцінчык Васіль Васільевіч выказаў словы падзякі. Да яго слоў далучылася ўся глядзельная зала. Дарэчы, гледачы на пряцягу ўсёй праграмы не шкадавалі далоняў для бясконцых авацый, гучна віталі і сваіх, і сталічных артыстаў.






