Мероприятия цикловых комиссий
Свята ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
14 лютага – не толькі дзень закаханых. Для аматараў чытання і для ўсіх тых, хто збіраецца імі стаць, у 2012 годзе 14 лютага быў абвешчаны сусветным днём дарэння кніг. Гэта свята, якое заклікае любіць кнігу і спазнаваць свет, чытаючы.
Навучэнцы групы 63Э з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адзначыць святы разам.
На працягу дня ў музеі быў наладжаны шэраг цікавых мерапрыемстваў — і навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі: яны сустрэліся з сучасным беларускім паэтам-бардам Міхаілам Бараноўскім, пазнаёміліся з яго творчасцю, прынялі ўдзел у аўтограф- і фотасесіі. Акрамя таго, навучэнцы мелі магчымасць павандраваць па музейных залах і пазнаёміцца са зместам пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”. Вывучэнне літаратуры гэтага перыяду якраз зараз адбываецца на занятках па беларускай літаратуры. Навучэнцы не толькі пашырылі свае веды, але і праявілі ўжо набытыя, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне.
Навучэнцы яшчэ доўга будуць успамінаць пра гэты цудоўны дзень, праведзены ў музеі. А каб і супрацоўнікі музея ўспаміналі пра навучэнцаў нашага каледжа, яны падаравалі кнігу Рыгора Грабчыкава пра гісторыю станаўлення і развіцця ўстановы адукацыі — прыйсці ў дзень дарэння кніг у госці без падарунка яны не маглі. Трэба сказаць, што і пайшлі з музея з падарункамі – кнігамі беларускіх аўтараў, якія некалі былі гасцямі нашага каледжа: Анатоля Зэкава і Васіля Жуковіча.
Экскурсія ў музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
11 студзеня 2020 года навучэнцы 117М групы па ініцыятыве выкладчыка Свірыдавай А.В. наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Гэта адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў нашай краіны. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея і з’яўляецца важным інфармацыйным, прэзентацыйным і камунікацыйным цэнтрам Беларусі.
Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 000 адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі. Навучэнцы атрымалі магчымасць убачыць і пазнаёміцца з гісторыяй вялікай колькасці ўнікальных прадметаў, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі. Найбольш прываблівамі аказаліся залы, у якіх адлюстравана сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, у прыватнасці — дасягненні беларускай сельскай гаспадаркі, а таксама макеты культурных і спартыўных аб’ектаў, алімпійскія ўзнагароды беларускіх спартоўцаў.
Акрамя таго, што навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй, яны яшчэ прынялі ўдзел у інтэрактыўнай патрыятычнай імпрэзе, арганізаванай супрацоўнікамі музея. Трэба адзначыць, што хлопцы не падвялі каледж і паказалі бездакорныя веды па гісторыі як суверэннай Беларусі, так і ранейшых перыядаў.
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
4 снежня 2020 года навучэнцы групы 118М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і філіял гэтай установы – музей Максіма Багдановіча ў Мінску. У адзін дзень навучэнцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”, узгадаць цікавыя факты з жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча. Акрамя таго, напярэдадні чароўнага свята Ражства супрацоўнікі музея запрасілі «ў чароўны свет батлейкі», дзе не толькі пазнаёмілі навучэнцаў нашага каледжа з гісторыяй батлеечнага тэатра, але і паказалі інтэрмедыі на біблейскія і свецкія тэмы.
Участие в конкурсе «Рождественская скатерть – самобранка»
В учреждении образования прошел необычный и интересный конкурс «Рождественская скатерть – самобранка». Все желающие имели возможность продемонстрировать свои таланты в кулинарии. Поделились рецептами вкусной выпечки и преподаватели цикловой комиссии общеобразовательных дисциплин. Кишко Н.А. угощала коллег печеньем, тающим во рту; Кукина Н.И. – вкуснейшими пирогами с различными начинками, Хлебовец Т.Г — необыкновенными пирожными. Кроме того, являясь куратором группы 62Э, Хлебовец Т.Г. организовала участие в конкурсе и учащихся курируемой группы: интересными рецептами поделились Морозов И., Красногир К., Котенко Д.













