У фае галоўнага корпуса аформлены інфармацыйны стэнд на тэму “Уладзімір Караткевіч. Асоба і творчасць” да 90-годдзя з Дня нараджэння пісьменніка. Прадстаўлена цікавая інфармацыя, сабраная даследчыкамі жыццёвага і творчага шляху Уладзіміра Караткевіча. Яна была надрукавана ў розны час у розных перыядычных выданнях, а навучэнцы першага курса пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. выбралі тое, што можа зацікавіць навучэнцаў і працаўнікоў каледжа, апрацавалі і прэзентавалі. Усе, хто заходзіць у корпус, могуць даведацца, якімі думкамі дзяліўся Уладзімір Караткевіч з сучаснікамі і нашчадкамі, якія цікавыя і займальныя здарэнні адбываліся ў яго жыцці, каго лічыў лепшым беларускім пісьменнікам і шмат чаго яшчэ…
19 лістапада 2020 года выкладчыкі агульнааадукацыйных дысцыплін правялі выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.
У групе 114М куратар Бараноўская В.В. правяла інтэрактыўную гульню “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”.
У групе 66А куратар Сарачынская В.І. правяла віктарыну “Ці добра вы ведаеце беларускую мову”.
У групе 63Э куратар Канаш А.Д. правяла выхаваўчую гадзіну ў фармаце дыспуту на тэму “Ці трэба берагчы родную мову”.
Падчас усіх мерапрыемстваў дасягалася агульная мэта: выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, да ліку якіх адносіцца і родная мова. Мэта вырашалася праз наступныя задачы: фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, стварэнне ўмоў для развіцця спазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, выхаванне паважлівага і беражлівага стаўлення да роднай мовы.
19 лістапада 2020 года выкладчыкі агульнааадукацыйных дысцыплін правялі пазааўдыторныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.
У групе 121М Хлебавец Т.Г. правяла інтэрактыўную гульню “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам” на манер вядомай тэлевізійнай гульні.
У групе 64Э Кушняроў В.А. правёў інтэрактыўную гульню “Вучым гісторыю па-беларуску” на манер тэлевізійнай гульні “Знаем русский”.
У падобным фармаце Канаш А.Д. правяла гульню “Вучым матэматыку на беларускай мове” для навучэнцаў групы 120М.
Падчас усіх мерапрыемстваў дасягалася агульная мэта: стварэнне ўмоў для развіцця спазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, цікавасці да вывучэння агульнаадукацыйных дысцыплін, выкарыстання беларускай мовы ў самых розных абставінах.
У межах тыдня роднай мовы ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі пачала дзейнічаць кантактная выстава “Пяць пытанняў спецыялісту”. Падчас наведвання навучэнцы адказваюць на пытанні, чаму яны вырашылі звязаць сваё жыццё з працай у сельскай гаспадарцы. А далей, знаёмячыся з экскурсійным суправаджэннем, даюць адказы пра прызначэнне ранейшых сельскагаспадарчых прылад і шукаюць іх у экспазіцыі народнага музея. На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы першага курса. Мерапрыемства дазваляе абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту, а таксама выхоўваць павагу да чалавека працы на зямлі, гонар да будучай спецыяльнасці.
Запрашаем наведаць выставу і адказаць на пытанні пра бязмен, транспартны сродак гераіні казак, прас і прасніцу, барану і вершаліну.
16 лістапада пачаўся Тыдзень роднай мовы. Праграма тыдня роднай насычаная: пазааўдыторныя мерапрыемствы, віктарыны, дыспуты, выхаваўчыя гадзіны, выставы. Усе заняткі накіраваны на пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, папулярызуць яе ў навучэнскім асяроддзі.
У панядзелак пазааўдыторнае мерапрыемства ў фармаце тэлевізійнай гульні “Ведаем беларускую мову” правяла загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. Першакурснікі мелі магчымасць не толькі паказаць свае веды, а і праявіць кемлівасць і знаходлівасць. Падчас інтэрактыўнай гульні навучэнцы слухалі музычныя кампазіцыі ў выкананні ансамбля “Сябры”, адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, малявалі да іх малюнкі, зашыфроўвалі праз QR-коды, адказвалі на пытанні па розных раздзелах мовазнаўства. На этапе рэфлексіі ўсе ўдзельнікі адзначылі, што так вывучаць беларускую мову цікава і захапляльна.