Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Обзор событий

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

Навучэнцы груп 127М, 128М наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка, дзе пазнаёміліся са зместам экспазіцыі “Якуб Колас і Пухавіччына”. Было цікава даведацца, што звязвала класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Пухавіччынай, чаму ён лічыў наш край сваёй малой радзімай. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. змястоўна распавядаў пра тое, што прывяло сям’ю Якуба Коласа ў нашы мясціны, у якіх вёсках ён спыняўся, з кім сябраваў, што апісаў у сваіх выдатных творах.

Знаўцы роднай мовы

Знаўцы роднай мовы

21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы – навучэнцы першага курса прынялі актыўны ўдзел у цікавай і пазнавальнай інтэрнет-гульні “Знаўцы роднай мовы”. Арганізатар гульні – Рэспубліканскае творчае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Рух наперад моладзі”. За актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве ўстанова адукацыі “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” ўзнагароджана Дыпломам.

Интересные проекты издательского дома «Звязда»

Интересные проекты издательского дома «Звязда»

Во время творческой встречи учащихся и преподавателей Марьиногорского государственного АТК с председателем Союза писателей Беларуси, директором издательского дома «Звязда» Алесем Карлюкевичем состоялась торжественная церемония передачи около 200 книг Издательского дома «Звязда» в рамках проектов «Книги нашей Родины» и «Книги про Китай – молодежи Беларуси» в дар библиотеке и музею колледжа.

Сертификаты на литературу были вручены руководителю народного музея истории учреждения образования Елене Свиридовой. Она отметила, что это не просто интересный, а очень ценный подарок для колледжа. Китай является стратегически значимым регионом на международном рынке услуг в сфере образования. Изучение художественной литературы о Китае позволит не только познакомиться с национальным колоритом этой удивительной страны, но и станет первым шагом к взаимному сотрудничеству. А книги, включенные в проект «Книги нашей Родины», помогут сформировать национальное самосознание и гражданскую идентичность, так как в них отражены значимые события и деятельность героев и патриотов Беларуси, а их использование в образовательном процессе будет способствовать укреплению чувства гордости за Родину и стимулировать активное участие в общественной жизни страны.

Все участники мероприятия, среди которых были представители издательского дома «Звязда», аграрник-ученый и поэт Генрих Тарасевич, уверены, что книги, полученные в рамках проектов «Книги нашей Родины» и «Книги про Китай – молодежи Беларуси», ждет счастливая читательская судьба.

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

28 лютага 2024 года навучэнцы і выкладчыкі каледжа сустрэліся з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі. На гэты раз да нас завіталі  Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч і паэт Генрых Францавіч Тарасевіч.

У цікавай гутарцы Алесь Мікалаевіч, які працяглы час займаецца краязнаўствам, расказаў навучэнцам пра лёс пісьменнікаў-землякоў, імёны якіх носяць вуліцы ў горадзе Мар’іна Горка, —  Алеся Бачылы і Макара Паслядовіча.

Пра незвычайны працоўны шлях распавядаў і Генрых Францавіч. Ён паведаміў, што па адукацыі ён вельмі блізкі навучэнцам каледжа, бо некалі вывучыўся на агранома. Вучоба так зацягнула яго, што вырашыў яе працягнуць у аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі. Яшчэ ў школе Генрых Францаваіч пачаў пісаць вершы. Сябры настаялі выдаць кнігу. Урэшце атрымалася пяць паэтычных зборнікаў. Ён перакананы, што вершы пішуцца выключна на аснове асабістага вопыту, уражанняў і эмоцый. З юнацтва захапляючыся музыкай, Генрых Францавіч спалучыў паэтычныя радкі з мелодыяй – атрымаліся цудоўныя кампазіцыі, якія з захапленнем паслухалі навучэнцы і выкладчыкі.

Госці шчыра адказвалі на пытанні прысутных пра тое, як яны адчулі, што могуць пісаць, як з’яўляліся іх першыя творы, адкуль бяруцца героі, што трэба для таго, каб стаць пісьменнікам.

На памяць пра сустрэчу застануцца не толькі добрыя ўражанні, а і кнігі з аўтографамі аўтараў.