Язык сайта
Для слабовидящих
Группа ВКонтакте

Наталья Кишко

Кантактная выстава “Пяць пытанняў спецыялісту”

У межах тыдня роднай мовы ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі пачала дзейнічаць кантактная выстава “Пяць пытанняў спецыялісту”. Падчас наведвання навучэнцы адказваюць на пытанні, чаму яны вырашылі звязаць сваё жыццё з працай у сельскай гаспадарцы. А далей, знаёмячыся з экскурсійным суправаджэннем, даюць адказы пра прызначэнне ранейшых сельскагаспадарчых прылад і шукаюць іх у экспазіцыі народнага музея. На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы першага курса. Мерапрыемства дазваляе абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту, а таксама выхоўваць павагу да чалавека працы на зямлі, гонар да будучай спецыяльнасці.

Запрашаем наведаць выставу і адказаць на пытанні пра бязмен, транспартны сродак гераіні казак, прас і прасніцу, барану і вершаліну.

Ведаем беларускую мову

16 лістапада пачаўся Тыдзень роднай мовы. Праграма тыдня роднай насычаная: пазааўдыторныя мерапрыемствы, віктарыны, дыспуты, выхаваўчыя гадзіны, выставы. Усе заняткі накіраваны на пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, папулярызуць яе ў навучэнскім асяроддзі.

У панядзелак пазааўдыторнае мерапрыемства ў фармаце тэлевізійнай гульні “Ведаем беларускую мову” правяла загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. Першакурснікі мелі магчымасць не толькі паказаць свае веды, а  і праявіць кемлівасць і знаходлівасць. Падчас інтэрактыўнай гульні навучэнцы слухалі музычныя кампазіцыі ў выкананні ансамбля “Сябры”, адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, малявалі да іх малюнкі, зашыфроўвалі праз QR-коды, адказвалі на пытанні па розных раздзелах мовазнаўства. На этапе рэфлексіі ўсе ўдзельнікі адзначылі, што так вывучаць беларускую мову цікава і захапляльна.